У нядзелю, 26 студзеня, у беларускім Замку (Naujoji Riovoniu, 10) адбудзецца сустрэча з літаратарам і дысідэнтам Томасам Венцлавам.

У сваёй лекцыі прафесар закране вострыя тэмы гісторыі і сучаснасці: гісторыя імкнення літоўцаў да свабоды, 20-е стагоддзе, супраціў КДБ, гісторыя дысідэнцтва.
Томас Венцлава — літоўскі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, эсэіст, дысідэнт і праваабаронца.
Адзін з заснавальнікаў Літоўскай Хельсінкскай групы (заснавана 1 снежня 1976 года).
У 1977 годзе з-за пераследу з боку савецкай улады эміграваў у ЗША. Быў пазбаўлены грамадзянства СССР.
У 1980 – 2012 гадах працаваў у Ельскім універсітэце, дзе ў 1985 годзе стаў доктарам філасофскіх навук, пазней стаў ганаровым прафесарам.
У 2018 годзе Венцлава вярнуўся ў Вільню.
Арганізатары