У суботу, 24 мая, у Мельніку на Беласточчыне адбудуцца Трэція міжнародныя сустрэчы дудароў, лірнікаў і спевакоў.

Ён пачнецца з музычнага шпацыру дудароў, лірнікаў і спевакоў па Мельніку. Прысутныя пазнаёмяцца з выставай, прысвечанай дударству з асабістай калекцыі беларуса Віталя Воранава. А таксама адбудзецца яшчэ шэраг мерапрыемстваў.
Усю сустрэчу ўпрыгожыць канцэрт, у якім прымуць удзел дудары і спевакі з Польшчы, Беларусі, Швецыі, Грузіі, Сербіі, Славакіі, Партугаліі і іншых краін Еўропы. Больш падрабязна можна пазнаёміцца на афішы сустрэчы.
Беларускае Радыё Рацыя