BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Свабодны тэатр пакажа спектакль “NO EXIT” у Музеі Вольнай Беларусі

Спектакль “NO EXIT”, прысвечаны вайне ва Украіне, пакажуць у Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі. Пастаноўку Свабоднага тэатра па п’есе Вольгі Варанковай “Lucky” ахвочыя ўбачаць у пятніцу і суботу, 12 і 13 красавіка.

Працягвае рэжысёрка “NO EXIT” Юлія Шаўчук:

-Гэта гісторыя пра вайну, пра тое, як яна ламае жыцці. Я наўмысна так раблю, не кажу пра што, каб кожны сам зразумеў для сябе, пра што гэта. П’еса складаная ў тым сэнсе, што гэта першая п’еса Волі. Там вельмі мала дзеяння, з аднаго боку, гэта добра. Таму што ў цябе фантазія добра працуе. І ты можаш рабіць што хочаш. З іншага, вельмі складана, калі няма прапісанага дзеяння.


У спектаклі граюць усяго 2 акцёры: Раман Шлыкаў і Таісія Пятрова.

Уваход на пастаноўку – free donation, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя