Свабодны тэатр пакажа ў Варшаве апакаліптычную трагікамедыю з элементамі сюррэалізму „Urząd Przyjemności”.

Пастаноўка створаная з асабістага досведу актораў, якія праходзілі праз ужонды, анкеты, бясконцыя чэргі, абыякавыя погляды. Прэм’ера адбудзецца 20 верасня. Пра спектакль распавядаюць рэжысёры Раман Шыцько і Юлія Шаўчук:
-Гэта гісторыя пра легалізацыю і як цяжка легалізавацца ў гэтым свеце ўсім. Гэта праблнма сусветная.
-Мне падаецца, прыходзіць трэба ўсім.. у гэтым і была мэта, каб аб’яднаць і не рабіць спектакль пра гісторыі мігрантаў толькі.
Прэм’ера пройдзе на пляцоўцы Skłot Syrena (ul. Wilcza 30). Квіткі на прэзентацыю ўжо раскупленыя. Наступныя паказы адбудуцца 4, 5 і 11 кастрычніка. Падрабязную інфармацыю можна знайсці ў інстаграм-акаўнце Свабоднага тэатру: https://www.instagram.com/belarusfreetheatre/.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






