BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сваё 25-годдзе гурт Rima адзначае канцэртам

Легенда беларускага рока на Падляшшы вяртаецца. Гурт Rima з Гарадка выступіць сёння, 15 лютага, з юбілейным канцэртам у Гарадоцкім гмінным цэнтры культуры.

Гурт узнік роўна 25 гадоў таму, аднак ажно на 13 гадоў спыніў сваю дзейнасць. Арганізатарам канцэрту ёсць мясцовы цэнтр культуры і Цэнтр беларускай культуры з Беластоку.

Гаворыць прадстаўнік Цэнтра беларускай культуры Міхась Грэсь:

– Гурт Rima паўстаў пасля гурта Braga. Гурт існаваў 10 гадоў. Хлопцы гралі на беларускай мове. І затым дзейнасць гурта спынілася. 15 лютага будзе канцэрт у Доме культуры з нагоды 25-годдзя паўстання гурта Rima. Так што калі ідзе пра наш наступны беларускі акцэнт, то ў Гарадку надалей беларуская культура працуе, трывае і бурліць.

Пачатак юбілейнага канцэрту сёння ў гмінным цэнтры культуры ў Гарадку а 18-й гадзіне. Таксама на сцэне выступяць гурты Ilo&Friends і Black Birds’ Theatre.

Беларускае Радыё Рацыя