BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сваё 70-годдзе Кшыштаф Конічэк адзначае выставай у беластоцкай ратушы

У галоўным будынку Падляшскага музея ў ратушы сёння, 4 снежня, адкрываецца юбілейная выстава Кшыштафа Конічка «Дотык бясконцасці…». Гэта ўнікальная магчымасць акунуцца ў свет мастака, які гадамі паслядоўна будаваў сваю ўласную, вельмі пазнавальную візуальную мову.

Кшыштаф Конічэк

Кажа Кшыштаф Конічэк:

– Мая выстава з найноўшымі працамі адкрываецца ў Падляшскім музеі. Запрашаю. Займацца выяўленчым мастацтвам – сёння цяжкі занятак. Ніхто нас тут не распешчвае. Не хачу скардзіцца, бо сёння такі дзень, што не павінен гаварыць пра праблемы. Але сапраўды мастакам сёння цяжка. Ведаю, як маладым няпроста, ніхто ім асабліва не дапамагае, праблемы і з майстэрнямі, і з продажамі карцін, няма галерэяй, якія займаліся б продажамі твораў мастацтва. Так што цяжка.

Кшыштаф Конічэк паспяхова спалучае станковы і манументальны жывапіс, дызайн інтэр’ераў, стварэнне плакатаў і сцэнаграфію для спектакляў. Мастаку сёння спаўняецца 70 гадоў.

Адкрыццё выставы адбудзецца а 17-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя