Сваю працу ў Літве працягвае Беларуская тэатральная школа “razamthetre”.
Сярод бягучых тэатральных праектаў – “Сны аб Беларусі”,”Вольныя”, “Лісты з-за кратаў”, – распавяла адная з заснавальнікаў Наталля Леонава:
– Нашая акторская школа дзейнічае ўжо трэці год, цяпер у ёй напэўна больш 50 вучняў. Напрыклад у маіх дзвюх падлеткавых групах на сённяшні момант навучаецца каля 30, дакладна 26 чалавек, таксама прыходзяць новыя вучні. На самой справе ў нас ёсць мэта, і мне здаецца, што мы ідзем правільным шляхам.
Наталля Леонава падагульніла, што такія тэатральныя актыўнасці – гэта не толькі праява творчасці беларусаў у эміграцыі, але і спосаб на камунікацыю, інтэграцыю і знаёмства беларусаў у замежжы.
Беларускае Радыё Рацыя






