У суботу, 6 красавіка, ініцыятыва «Актыўнымі быць файна» адкрывае свой новы гурток «Бел.Літ».
Дата: 6 красавіка. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: каштоўнасная прастора АБФ «Місія», Teatro g. 3, Вільня.
Любіце чытаць і любіце беларускую мову?
Размаўляеце на роднай мове ці хочаце пачаць, але ніяк не можаце?
Спыняе сарамлівасць, высокія патрабаванні да сябе ці няма бяспечнай прасторы і аднадумцаў?
Тады завітвайце на адкрыццё новага шведскага гуртка «Бел.Літ».
Гэта гурток, дзе будуць чытаць кнігі беларускіх пісьменнікаў, абмяркоўваць іх і здымаць страх гаварэння на роднай мове (калі такі ў вас ёсць).
Прапануюць пачаць з чытання кніг па-беларуску, а абмеркаванне будзе ў гібрыдным фармаце — можна размаўляць на любой камфортнай для вас мове.
На «Бел.Літ» ніхто не асудзіць ваш узровень ведання і валодання беларускай мовай, а наадварот — падтрымаюць і дапамогуць, падкажуць тое, што можа быць не зразумела.
На першай сустрэчы:
пазнаёмяцца паміж сабой і абмяркуюць, якія мэты ў нас ёсць у чытанні і абмеркаванні беларускай літаратуры;
даведаюцца, як працуе методыка шведскага гуртка як адукацыйнага метаду;
пагавораць аб тым, што перашкаджае размаўляць на беларускай мове на пастаяннай аснове і якім чынам чытанне кніг на роднай мове дапаможа пачаць гаварыць на ёй;
абяруць творы, якія будуць чытаць і абмяркоўваць разам і складуць план будучых сустрэч гуртка.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.
Арганізатары