BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Світанак» з Вісагінаса – яскравы прадстаўнік беларускай культуры за межамі Беларусі

Ансамбль «Світанак» з Вісагінаса ў Літве ўжо шмат гадоў з’яўляецца яскравым прадстаўніком беларускай культуры за межамі Беларусі. Калектыў выступае на фестывалях, святах і культурных імпрэзах, нясучы беларускую песню праз межы і пакаленні.

Аднак у самой Беларусі артысты не выступалі ўжо даўно, пра што і кажа кіраўнік ансамбля Сяргей Шабадалаў:

– Мы былі тут і раней. Нас заўсёды запрашаюць. Напэўна, чатыры разы ўдзельнічалі ў фестывалях беларусаў свету. Гадоў дзесяць мы ездзілі ў Дуброўна, у Паставы на фестываль «Гучаць цымбалыі гармонік», на фестываль «Браслаўскія зарніцы». Зараз трошкі час змяніўся. Запрашаюць, але нам не вельмі зручна, скажам так.

Ансамбль «Світанак» узбагаціў сёлетняе святкаванне Купалля ў Белавежы, дзе прайшоў 41-ы фестываль у межах праекта «Беларускі народны фэст». Выступ калектыву стаў адным з самых запамінальных момантаў свята.

Беларускае Радыё Рацыя