BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Світанак” запрашае дзяцей наведаць летнік, а дарослых “Купалле”

Этнацэнтр “Світанак” у Вільні запрашае дзяцей наведаць летнік. Ён ладзіцца з 16 чэрвеня для дзяцей з беларускіх ды іншых сем’яў ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. Ім прапануецца правесці лета весела ды карысна ў асяроддзі творчасці ды сяброўства.

У праграме летніка плануюцца разнастайныя актыўнасці і спартовыя заняткі, інтэрактыўныя гульні і трэнінгі, харэаграфія, спевы і творчыя практыкі.

Кажа кіраўніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская:

– Штодзённа ад панядзелка па пятніцу з 8.30 да 17.30 у цэнтры Вільні, у старым горадзе па адрасе: A. Smetonos g. 5 – 305 мы будзем чакаць дзетак.

Акрамя вышэйзгаданага дзяцей чакаюць заняткі па дэкаратыўна-выяўленчаму мастацтву, шпацыры па старой Вільні і тэматычныя вандроўкі, сплавы на байдарках і прыродныя прыгоды. Усе заняткі будуць праходзіць на беларускай, літоўскай, ангельскай, польскай і расейскай мовах.

Запісацца на летнік можна па спасылцы: https://forms.gle/Me9oXticvJeDYoaG7

Цалкам матэрыял:

У эфіры прагучала  частка публіцыстычнай перадача “Мы бачым”. Яна прагучыць на хвалях нашага радыё сёння а 15.10 па беларускім і літоўскім часе, у Польшчы – на гадзіну раней, то бок 14.10. Госця праграмы – кіраўніца этнацэнтра Світанак у Вільні Марына Струнеўская – раскажа пра дзіцячы летнік і свята “Купалле”, якое яны будуць ладзіць у чэрвені неіпадалёк ад Вільні.

Беларускае Радыё Рацыя