BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Свята «Даравальная нядзеля» ў Азярцы

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 2 сакавіка запрашае далучыцца да традыцыйных абрадаў і вясёлых гулянняў у музеі пад адкрытым небам.

Даравальная нядзеля, Запускі, Загавіны – апошні дзень Масленічнага тыдня, пасля якога пачынаўся Вялікі пост. Раней можна было пачуць такі выраз: “На Запусты сем разоў паесці, за тое, што сем нядзель пасціць нада”. Уся сям’я збіралася на багатую вячэру, запрашалі музыкаў, ладзілі танцы. Перад вячэрай гаспадар сядаў на покуці і прасіў прабачэнне ў сваіх “дзядоў” і ўсіх родных. Гэтаксама рабілі сыны, дочкі і гаспадыня.

У некаторых рэгіёнах у гэты дзень рабілі пудзіла зімы і хадзілі з ім па вёсцы. Кожны мог навязаць на пудзіла стужкі, каб пазбавіцца ад усяго дрэннага.

Удзельнікаў свята чакае:

-Рэканструкцыя абраду “Чырачка” (паводле веснавой загукальнай традыцыі ў в.Тонеж Лельчыцкага раёна);
-Выступленне фальклорных гуртоў;
-Масленічныя гульні і забавы;
-Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
-Расповед па выставе кухоннага начыння для вырабу сыра і масла;
-Майстар-класы;
-Масленічны слуп з прызамі;
-Карагоды, танцы і гульні ля вогнішча;
-Спальванне пудзіла зімы – «Марэны».

Фота: facebook.com/EtnaBY