Свята-Елісавецінскі манастыр з Менску адкрыта падтрымлівае расейскую агрэсію супраць Украіны. Частка грошай, якія манашкі кляштару збіраюць продажам сваёй прадукцыі, ідзе расейскай арміі: на іх купляюць лекі, аўтамабілі ўзброеным сілам РФ. Але гэта сродкі не толькі беларускіх ці расейскіх праваслаўных вернікаў, але і жыхароў еўрапейскіх краін. У прыватнасці – палякаў. Намёт з менскага манастыра «Белсат» сустрэў на Фестывалі трох культураў у Владаве, польскім горадзе на мяжы з Расеяй і Украінай.
Фота: “Белсат”
Фестываль трох культур у Владаве праходзіць з 1995 года. Яго мэта – паказаць спадчыну юдаізму, праваслаўя і каталіцызму, трох культур, якія спрадвеку прысутнічаюць у мястэчку на мяжы трох краін.
Стараста Владаўскага павету Мар’юша Занька была здзіўлена інфармацыяй ад журналістаў і паабяцала, што ў наступным годзе манастыра з Менска на фестывалі не будзе.