29 сакавіка Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на свята «Камаедзіца».

Камаедзіца – адзін са старажытных рэгіянальных беларускіх абрадаў. Праводзіўся ён увесну і прысвячаўся абуджэнню мядзведзя ад зімовай спячкі.
На Камаедзіцу гатавалі і елі гарохавую кашу – так званыя камы (адсюль і назва свята), сушаны рэпнік, аўсяны кісель. Гэтыя стравы лічыліся любімай ежай мядзведзя, якой сяляне яго і частавалі.
Усе ахвочыя могуць наведаць музей у гэты дзень і даведацца пра традыцыі святкавання “Камаедзіцы”.
Удзельнікаў свята чакае:
– Знаёмства с традыцыяй святкавання “Камаедзіцы”;
– Экскурсія “Пчалярства на Беларусі”;
– Казкі;
-Народныя танцы і гульні.






