BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Свята пісанкі пройдзе ў аграгарадку Сапоцкін на Гарадзеншчыне

Брэндавае свята пісанкі пройдзе 27 красавіка ў аграгарадку Сапоцкін у Гарадзенскім раёне, перадае БЕЛТА.

У Сапоцкіне і яго ваколіцах унікальны чорна-белы роспіс велікодных яек існуе не адно стагоддзе і перадаецца майстрыхамі з пакалення ў пакаленне, расказалі ў мясцовым Цэнтры культуры і народнай творчасці: “Чорны колер у малюнку – асноўны, ён сімвалізуе шчодрую зямлю, светлыя ўзоры на ім – сімвал чысціні”.

У сапоцкінскім рэгіёне сёння восем носьбітак народнай традыцыі стварэння сапоцкінскай пісанкі. Яе мастацтва ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

У аграгарадку створаны музей пісанкі, дзе захоўваецца звыш 1,7 тыс. распісных яек, расказала кіраўніца Сапоцкінскага цэнтра культуры і народнай творчасці Аксана Станкевіч.

27 красавіка тут пройдзе брэндавае Свята пісанкі, дзе роспісу па яйках усіх жадаючых навучаць мясцовыя ўмеліцы і запрошаныя майстрыхі з усёй вобласці і нават з іншых рэгіёнаў. Свята пройдзе ў двары Цэнтра культуры.

Фота: БелТА