BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святар з паклікання, навуковец з прызвання

Да 10-й гадавіны з дня смерці айца Рыгора Сасны.

Аўтар і суаўтар каля 20-ці кніжак  пра праваслаў’е на Беласточчыне і ў Польшчы. Манаграфіі прыходаў пераважна пісаў у суаўтарстве з Дарафеем Фёнікам, але і з матушкай Антанінай.

Нарадзіўся 30 красавіка 1939 года, у вёсцы Шэрні, гміна Орля, дзе і вучыўся. Вучыўся таксама ў Бельскім беларускім ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча, Духоўнай семінарый і Хрысціянскай Багаслоўскай акадэмій ў Варшаве. Доктар гістарычных навук, яго прамотарам быў Антон Мірановіч.

Служыў у Кальнікаве ў гарах Карпатах, Кодні над Бугам, Сямяцічах і ад 1987 года настаяцель праваслаўнага прыхода ў Рыбалах, непадалёк ад Беластоку.

Менавіта ў Рыбалак праявілася яго пасія-зацікаўленне гісторыяй прваслаў’я на Падляшшы і вядома шырэй, у Польшчы і Беларусі.

 Каб жыў, спонілася бы яму ў гэтым годзе 87 гадоў.

Беларускае радыё Рацыя падрыхтавала з нагоды 10-й гадавіны смерці айца Сасны, якая выпадае на 06 студзеня рэпартаж «Святар-прасветнік», аўтарства Юркі Ляшчынскага.

Рэпартаж прагучыць 06.01.26 у 14.10 і 20.30, а таксама 07.01.26 ў 09.30 паводле польскага часу. У Беларусі на 2 гадзіны пазней.

У ім выкарыстаныя запісы, якія былі зробленыя падчас розных сустрэч аўтара перадачы з айцом Рыгорам, пачынаючы з 90-тых гадоў мінулага стагоддзя,  са звычайных маіх журналісцкіх сустрэч ў Рыбалах, праз яго юбілей 60-годдзя жыцця,  ці пазнейшы  50-годдзя святарства,  ды з самога развітання з ім.

У рэпартажы «Святар-прасветнік», пра айца Сасну гучаць запісы з розных гадоў  Антона Мірановіча, Дарафея Фёніка, Анны Радзюкевіч, Яўгена Чыквіна, Кастуся Бандарука, матушкі  Антаніны і жыхароў  Рыбалаў. 

Архіў і кнігазбор айца Рыгора налічваў каля 10 тысяч паасобнікаў і дакументаў, можна сказаць расцярушаны ў што найменш 7 месцах, між іншым, у манастырах у Супраслі і на Грабарцы ды ў Бібліятэцы яго імя пры Музеі Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводак. Менавіта гэтай бібліятэцы прысвоена імя айца Рыгора ў мінулым годзе. Ёсць там шыльды з яго выявай  і адпаведны тэкст і частка кнігазбора. Аднак, галоўнае, што ў апошніх гадах жыцця быў зроблены каталог яго архіва і ён  даступны.

А сёлета, пасля рамонта, Беларускі Музей «Бацькаўшчына», што змяшчаецца ў былой школе ў Рыбалах, якога ён быў ініцыятарам, ізноў будзе даступны наведвальнікам. У ім мае быць і спецыяльны куточак, прысвечаны айцу Рыгору.

Пры працы над рэпартажам аказалася, што ў маім архіве шмат яшчэ запісаў аўдыё. Так што не выключаю чарговых перадачаў пра айца Рыгора Сасну.

Юрка  Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя