Дзве творчыя вечарыны запар рэжысёркі, акцёркі, паэткі, спявачкі Светы Бень адбыліся 30 сакавіка ў Вільні ў прасторы CreateCulture Space. Падчас канцэрта-кватэрніка яна прэзентавала сваю новую кнігу «З ямкі земляной», творы з якой гучалі ў выглядзе дэкламацыі вершаў або выкананні песень.

Як кажа Света Бень, яна вельмі любіць Вільню і менавіта ў гэтым горадзе адбыўся яе першы досвед двух выступаў запар:
– Тут такая вельмі ўтульная, класная прастора, але яна невялічкая і ўсе жадаючыя не змаглі змясціцца. І мы зрабілі дадатковы канцэрт, таксама тут. Запісвалі песню «Люстраны шар». Я вельмі люблю Вільню, але гэты горад усё ж такі знаходзіцца далёка ад Берліна і дабірацца да яго не так проста. Хацелася б бываць тут часцей. Запрашайце, калі ласка.
Агулам на творчыя вечарыны Святланы Бень завітала больш за 80 чалавек. Яе творчасць нікога не пакінула абыякавым, людзі падыходзілі і выказвалі словы ўдзячнасці і захаплення, набывалі кнігі і кружэлкі з яе аўтографам і фатаграфаваліся разам з ёй.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
























Беларускае Радыё Рацыя






