Падводзячы вынікі года – планаваць дзейнасць і на наступны. Ініцыятарка і стваральніца Беларускай Акадэміі Святлана Куль-Сяльверства сярод іншага называе правесці Кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Беластоку.

– Ёсць яшчэ такая ідэя, крыху аванцюрная, – прыцягнуць у Беласток Кангрэс беларускіх даследчыкаў. Для Беларускай Акадэміі, канешне, гэта складана, яна самастойна не пацягне, гэта вельмі вялікі праект. Можа быць не ў 2025 годзе, можа праз год, але я буду старацца, буду націскаць і прабіваць, каб гэты Кангрэс усё ж такі адбыўся ў Беластоку. Таму што дзе, як ні ў Беластоку яму быць, дзе, пасля Варшавы, самая вялікая колькасць беларусаў эмігрантаў. Нам трэба, каб ён быў тут.
Сярод дасягненняў 2024 года, паводле Святланы Куль-Сяльверствай: падвышэнне статусу – цяпер Беларуская Акадэмія з’яўляецца афіцыйным філіялам Вышэйшай школы кадраў менеджмента ў Коніне. А таксама тое, што Акадэмія атрымала свой уласны офіс у Беластоку і ўдалося наладзіць выданне часопіса «Беларусь і свет» у друкаваным фармаце.
Беларускае Радыё Рацыя






