За сваю фантазію і арыгінальнасць, за дасягненне шырокай аўдыторыі, за ўласны шлях і за стварэнне сучаснага музычнага бачання, якое абапіраецца на традыцыі, прэмію Polityka Passport Award 2025 у катэгорыі «Папулярная музыка» атрымаў дуэт Sw@da x Niczos. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў нядзелю, 11 студзеня.

Sw@da x Niczos гадамі паслядоўна развіваюць свой фірмовы стыль «Podlasie Bounce», спалучаючы сучасную танцавальную музыку з мясцовай спадчынай рэгіёна і тэкстамі песень на падляскай мове (бельскім) дыялекце беларускай мовы.. Іх творчасць стала адным з самых пазнавальных музычных галасоў Падляшша — свежай, бескампраміснай і глыбока ўкаранёнай у месцы, дзе яны ўзніклі.
Niczos, таксама вядомая як Ніка Юрчук, — вакалістка, рэперка і скрыпачка. Нарадзілася ў Бельску Падляскім, прыехала ў Варшаву вывучаць фізіку, а потым інфарматыку, але вярнулася ў Беласток на Падляшша. Sw@da, таксама вядомы як Віктар Шчыгел, — музычны прадзюсар, таксама з Падляшша, але з польска-калумбійскай сям’і.
Паводле poranny.pl.






