BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Sw@da x Niczos у польскім фінале Еўрабачання 2025

Гурт Sw@da x Niczos маюць шанец прадстаўляць польскае тэлебачанне на cёлетнім 69-ым конкурсе песні Еўрабачання.

«Еўрабачанне-2025» з удзелам Польшчы і яшчэ 37 краін пройдзе ў Базелі 13, 15 і 17 траўня.
Але для гэтага трэба перамагчы адборы ў Польшчы.

Выбар будуць рабіць выключна гледачы праз смс-галасаванне падчас жывога канцэрта 14 лютага. Пачатак праграмы 14 лютага ў 20.45. Ён пройдзе ў студыі гуказапісу новага будынку TVP, дзе запісваецца фармат The Voice. Назва Grand Finale of Polish Qualifications, хутчэй за ўсё, застанецца ва ўжытку, а вядучым вечара будзе Артур Ожэх – давядзецца чакаць пацверджання гэтай інфармацыі.

Гурт Sw@da x Niczos называецца падляшска-калумбійскім праектам, у іх запісана некалькі альбомаў, і самае галоўнае, яны выступаюць і спяваюць таксама па-беларуску і на падляшскай гаворцы беларускай мовы (з ваколіц Бельска і Гайнаўкі).

На конкурсе будуць выконваць менавіта песню на нашай гаворцы (мове), якая называецца «Люстэрка».

YouTube player

Мы заахвочваем аддаць голас на Sw@da x Niczos і песню «Люстэрка», і самыя музыкі таксама просяць падтрымкі: