BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Таццяна Нядбай: «Бязмежжа» – вельмі трапная назва фестывалю

Беларускія пісьменнікі, паэты, культурныя дзеячы, журналісты сабраліся ў Беластоку на чарговы літаратурны семінар “Бязмежжа”, які вярнуўся пасля трохгадовага вымушанага перапынку. На працягу двух дзён удзельнікі будуць чытаць свае творы, дыскутаваць і будаваць планы на будучы год.

Кажа старшыня беларускага ПЭН-у – Таццяна Нядбай:

– Канешне, арганізатары фестывалю, якія назвалі яго «Бязмежжа» як у ваду глядзелі – гэта вельмі ўдалая назва, якая вельмі добра характарызуе сённяшнюю сітуацыю, і канешне дае магчымасць незалежна ад межаў сустракацца, чытаць паэзію, размаўляць на актуальныя тэмы. І ў гэтых творчых размовах знаходзіць нейкія сутнасці.

Сярод удзельнікаў “Бязмежжа” – Уладзімір Арлоў, Андрэй Сцепанюк, Ганна Гандрацюк, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Іванюк, Валянціна Аксак, Віктар Стахвюк і многія іншыя. Літаратурны семінар завяршыцца ў пятнцу, 29 снежня, аўтобуснай экскурсіяй па беларускіх слядах Беластока.

Беларускае Радыё Рацыя