Старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай ўжо другі раз прымала ўдзел у літаратурным семінары “Бязмежжа”, які 29-30 лістапада прайшоў у Беластоку.

Яна вельмі задаволеная сваім удзелам, бо гэта дало ёй магчымасць распавесці на Падляшшы пра сваю арганізацыю з надзеяй на далучэнне ў Беларускі ПЭН новых сябраў:
-Можа быць атрымаць новых чальцоў – пісьменнікаў з гэтага рэгіёну ў нашу арганізацыю, што мы вельмі хацелі б. Мы адкрытыя для новага чальцоўства. Я асабіста вельмі мала ведала пра гэты рэгіён. І для мяне гэта шмат у чым асветніцкае падарожжа і магчымасць даведацца больш, пазнаёміцца, наладзіць чалавечыя кантакты. Мне гэтага вельмі неставала. І цяпер ёсць магчымасць, і гэта вельмі каштоўна.
Прадстаўляючы Беларускі ПЭН на семінары, Таццяна Нядбай адзначыла, што арганізацыя мае не толькі творчы накірунак дзейнасці, але і праваабарончы. І гэта вельмі важна, тым больш, што зараз, паводле яе, 39 беларускіх майстроў слова знаходзяцца ў лукашэнкаўскіх турмах з палітычных прычын.
Уладзімір Лапцэвіч, Беларускае Радыё Рацыя






