BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Такой мастацкай выставы Беласток яшчэ не бачыў

У Беластоцкай філармоніі, на самай прэстыжнай выставачнай пляцоўцы ў горадзе, адкрылася выстава «Podlaski wymiar sztuki 2». У ёй удзельнічаюць 15 мастакоў з розных куткоў Падляшша, зрабіўшы адмысловую панараму мастацкага жыцця краю.

Мастачка Бернарда Нікітаровіч.
Бернарда Нікітаровіч

Кажа куратар выставы, мастачка Бернарда Нікітаровіч:

– Канцэпцыя такая, каб паказаць мастакоў, якія жывуць на Падляшшы, але па-за Беластокам. Гэта Сувалкі, Гайнаўка, Бельск-Падляшскі, Драгічын, Супрасль, Семятычы, Замбрув, Ломжа. З усіх тых мясцінаў, якія ствараюць нашую адметную падляшскую ідэнтычнасць. Гэтыя мастакі не маюць такой магчымасці, як мы ў Беластоку, паказваць публіцы сваю творчасць. А я ведаю, як мастачка, якую вялікую ролю мае такая матывацыя, адразу інакш малюецца, хочацца выстаўляцца.

Выставу адкрываюць Януш Жабюк і Бернарда Нікітаровіч.
Выставу адкрываюць Януш Жабюк і Бернарда Нікітаровіч.

Галоўным арганізатарам выставы выступіў Фонд «Маршанд».

Кажа яго кіраўнік Януш Жабюк:

– Зрабілі мы выставу «Podlaski wymiar sztuki 2». Каб мастацтва на Падляшшы было бачна, каб натхніць мастакоў да творчасці, каб адчувалі, што варта тварыць, каб абчувалі зацікаўленасць сваёй творчасцю. А ў многіх рэгіянальных мастакоў сёння няма такога пачуцця. Таму мы прыдумалі такую выставу, на якой прэзентаваная творчасць мастакоў з падляшскіх рэгіёнаў.

Выстава «Podlaski wymiar sztuki 2» будзе працаваць да 19 снежня. Даступная ў часы працы філармоніі, уваход бясплатны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя