BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Танцавальны калектыў «Падляшскі вянок» завяршыў чарговы сезон

Танцавальны калектыў з Беластока «Падляшскі вянок» завяршыў свой чарговы, дзявяты па ліку сезон. З гэтай нагоды, а таксама з нагоды заканчэння навучальнага года ў таварыстве бацькоў і дзяцей, што вывучаюць беларускую мову АБ-БА калектыў даў невялікі канцэрт у непублічнай школе імя святых Кірыла і Мяфодзія.

Гаворыць мастацкі кіраўнік і харэограф калектыва – Аксана Прус.

– Тая праца якую зрабілі, яна ў нас атрымалася. Атрымаліся ўсе нашыя праекты якія мы планавалі, удалося патаньчыць на агульнапольскіх конкурсах танцаў, і ўдалося проста папрацаваць на гэта прыемнай залі ў школе Кірыла і Мефодыя. Тут нас дырэктар сустрэў вельмі прыемна.

Цалкам матэрыял слухайце ніжэй:

«Падляшскі вянок» – дзіцячы танцавальны калектыў у Беластоку. У рэпертуары якога пераважна беларускія песні ды танцы. Лаўрэат шматлікіх конкурсаў і ўдзельнік міжнародных канцэртаў ды фестываляў.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя