У Варшаве працягвае сваю дзейнасць тэатральная фундацыя «By Teatr». Яна была створаная беларусамі ў гэтым годзе, але паспела ўжо прэзентаваць некалькі сваіх пастановак.

Пра тое, як ладзіцца праца ініцыятывы, сёння размаўляем з Гасцямі Рацыі – прадстаўнікамі фундацыі і тэатральнымі дзеячамі Андрэем Новікам і Максімам Шышко.
-Існуе такая сістэма, што Тэатральны інстытут Збігнева Рашэўскага, у якім мы былі рэзідэнтамі, а зараз ужо прымалі рэзідэнцыю, аб’яўляе набор. У гэтым годзе мы былі першы раз як прымаючая ўстанова. То бок, гэта арганізацыя, якая прымае да сябе рэзідэнтаў.
-Яна ўсё арганізуе для іх выдатнага існавання.
-Гэта рэпетыцыі, калі трэба, падтрымка, парады, юрыдычная дапамога, як заключыць дамовы і так далей. Пакуль у нас няма фінансавай магчымасці сваю рэзідэнцыю аб’явіць ці грант камусьці даць. Мы зараз хутчэй як прымаючы бок.
-Калі нам праз месяц адкажуць пра грант, то вельмі магчыма, што мы самі будзем набіраць рэзідэнтаў і даваць ім месца і сродкі. Але гэта ў перспектыве і, дай Бог, каб гэта адбылося.
РР: Як можна трапіць да вас, як далучыцца?
-Далучыцца можна проста праз сацыяльныя медыя, падпісацца. Усіх запрашаем, усе ідэі прымаем. Усіх людзей, якія зацікаўленыя ў развіцці беларускай культуры, беларускага тэатра.
-Назірайце за намі ў сацыяльных сетках, у Інстаграме, на сайце https://byteatr.com/. На імпрэзы можна прыходзіць, на спектаклі, на іншыя нашыя праекты, з намі звязвацца, размаўляць, нэтворкінг, і ўсё гэта ў нас толькі развіваецца. І мы гэтаму толькі радыя.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя