У Варшаве падчас калядных святаў тэатральная ініцыятыва Dzieja druhaja паказала пастаноўку “Шчаслівы муж”. Спектакль адбыўся ў клубе Scena Chmielna.

Пра адчуванні на незвыклай пляцоўцы распавялі акцёры Сяргей Пукст, Вольга Каралёнак, Алена Баярава, Сяргей Пукст, Маргарыта Яцкевіч і Васіль Дранько-Майсюк.
– Іграць “Шчаслівага мужа”, у ідэале, трэба ў барах, рэстарацыях, пабах, гэта тое, што трэба. Таму я вельмі задаволены. Усё прайшло, здаецца, на адным дыханні.
– Я пасля спектакля адчуваю сябе вельмі-вельмі лёгка. Гэта значыць, што не было такой працы. Гэта ўсё было з задавальненнем.
– Прайшло нават лепш, чым было ў маёй галаве.
– Так, як я выходжу апошняя, то я заскокваю ў гэты цягнік на хаду, калі ён ужо ў руху, і вось заўсёды такая думка: заскочыць прыгожа.
– У нас такі жарт за кулісамі нарадзіўся: добра было б пачаць па барах і нейкіх такіх установах паказваць гэты спектакль.
Імпрэза прайшла пры поўнай залі.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя