BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тэатральная пастаноўка «Слова з-за кратаў» ад Вольных Купалаўцаў

Тэатральную пастаноўку «Слова з-за кратаў», прысвечаную палітвязням, паказалі Вольныя Купалаўцы ў Варшаве.

“Гэта насамрэч быў няпросты праект”, – распавёў акцёр Сяргей Чуб.

-Інсцэніроўкай займалася Валянціна Гарцуева. Яна шукала творы, і гэта была цяжкая праца. Мы таксама штосьці чыталі, бо тэма складаная. Вельмі складаная. І калі ты, як артыст, пераносіш гэта на сябе, то проста да слёз былі чыткі і рэпетыцыі. Гэта было самае складанае. І вось не занурвацца ў гэта, не журыцца, а ўсё ж такі нейкую надзею падаваць, гэта была наша задача. Бо калі мы памятаем пра гэтых людзей, калі мы змагаемся, штосьці робім, значыцца, штосьці і адбудзецца. І мы верым у гэта.

Перад паказам з прамовай выступіў Павел Латушка і праваабаронца “Вясны” Алена Лапцёнак. Усім гасцям падзеі падарылі кнігу “Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў”.

Усе сродкі ад квіткоў будуць накіраваныя ў падтрымку зняволенных.

Імпрэза адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя