Тэатральную прэм’еру эксперыментальнай дзеі «Выгарэўшы» паказалі ў Варшаве. Пастаноўка была прэзентаваная ў Музеі Вольнай Беларусі. Галоўныя ролі выканалі Валянціна Гарцуева і Мікалай Стонька.
Пра п’есу і яе сцэнічную інтэрпрытацыю распавёў рэжысёр і акцёр Павел Гарадніцкі:
– Для мяне гэта – пра чалавечыя ўзаемаадносіны. У дадзеным выпадку: Гамлет – Афелія. Але гэта можа быць хто заўгодна. Пра ўзаемаадносіны і пра тое, што ў нейкі пэўны момант людзі стамляюцца адзін ад аднаго, і ва ўзаемаадносінах пачынаюцца непаладкі. І вось галоўнае пытанне: як зрабіць так, каб у гэты момант склеіць гэтую шчыліну ва ўзаемаадносінах.
Праект «Выгарэўшы» быў прафінансаваны горадам Варшава і Старамейскім Домам Культуры. Партнёрам імпрэзы выступілі Музей Вольнай Беларусі і Дом Творцаў.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя