BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тэлеграм-канал мастака-акцыяніста Уладзіслава Бохана прызнаны «экстрэмісцкім»

Тэлеграм-канал беларускага мастака-акцыяніста Уладзіслава Бохана таксама прызнаны «экстрэмісцкім», паведамляюць праваабаронцы.

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

Былы настаўнік гісторыі з Беларусі Уладзіслаў Бохан, вядомы сваімі пранкерскімі акцыямі ў беларускіх і расейскіх школах.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

Telegram-каналы і чаты «Солигорская игра», «Нация лидеров», «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці/BSSF», «Беларусы ў ЗША», «ШОС»;
Instagram старонкі «belarus tv», «karina.jр»;
Старонкі ва «Укантакце» «Partizan | orchestra», «Першы Рэгiён», «Вячеслав Шевяко»;
Facebook старонка «BG.Media»;
Старонка ў «Аднакласніках» «ЕЛЕНА БОРСУК»;
TikTok-старонкі «nil_la», «POLINA_DOZOR», «Belarus», «BelarusyWarszawa», «Жыве Беларусь!».