BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Тэмы, якія закранаў Алесь Пушкін, працягваюць жыць”

Беларускаму мастаку і перформеру Алесю Пушкіну сёлета споўнілася б 60 гадоў. З гэтай нагоды ў Варшаве пройдзе выстава палітвязня, які памёр за кратамі, “Застацца”. Зараз ладзіцца збор сродкаў.
Пра імпрэзу, яе падтрымку і самога Алеся Пушкіна расказала сённяшняя Госця Рацыі, арт-менеджарка выставы Лізавета Каліверда.

Лізавета Каліверда

Мы вырашылі паказаць, як тэмы, якія былі важныя і кранальныя для мастака, працягваюць і зараз жыць у творчасці сучасных беларускіх мастакоў. Я кажу пра такія тэмы, як свабода, годнасць, незалежнасць і супраціў. Мы вырашылі, што зробім гэтую выставу 6 жніўня (да дня нараджэння Алеся Пушкіна) і яна працягнецца да 20 жніўня…Зараз я буду трымаць інтрыгу, каб людзі прыходзілі на гэтую выставу, але скажу, што мы рабілі “опэн-кола” і пад час яго атрымалі вельмі шмат заявак – іх было больш за 40. І гэта пры тым, што мы не маем сталага фінансавання і ўсе мастакі і мастачкі, якія супрацуюць з намі, яны працуюць бясплатна. Мы адабралі 15 працаў у розных жанрах і розных стылях і гэта было вельмі цяжка.

Поўную размову слухайце тут:

“Дзесяць рук для правядзення такой падзеі – недастаткова”, – дадала Лізавета.
Нагадаем, падтрымаць збор можна на платформе Gronka: https://gronka.org/#/causes/recckqGt19lEFSGix
Вернісаж адбудзецца 6 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі.


Беларускае Радыё Рацыя