BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тэолаг: Праз 100 год праваслаўныя будуць адзначаць Раство 8 студзеня

Калі святкаваць Раство ў праваслаўнай супольнасці: 25 снежня ці 7 студзеня?

Над гэтым пытаннем разважае тэолаг Наталля Васілевіч:

РР: Хацелася б паразмаўляць наконт таго, калі святкаваць праваслаўнае Раство. Бо з Каталікамі і Уніятамі зразумела, яны даўно святкуюць 25 снежня, а наконт праваслаўных ёсць пытанні. Цяпер яны святкавалі 7 студзеня, але і тут ёсць нюансы. Аднак спачатку пытанне: адкуль узнікла гэтая розніца?

– Трэба адзначыць, што праваслаўныя таксама святкуюць 25 снежня, аднак 25 снежня Юліянскага календара, які цяпер ва ўжытку некаторых праваслаўных цэркваў, які ў гэтым і ў мінулым стагоддзі прыпадае на 7 студзеня свецкага календара, і праз 100 год калі ва ўжытку застанецца Юліянскі каляндар, гэта будзе 8 студзеня. Паступова павялічваецца розніца паміж юліянскім і грыгарыянскім календарамі ў сувязі з тым, што трошкі па-рознаму разлічваюцца астранамічныя з’явы, накопліваецца розніца паміж астранамічным і рэлігійным годам, і паступова вось так даты змяняюцца.

РР: 1 студзеня наступае згодна з Грыгарыянскім календаром?

– Ведаеце, ёсць такое паняцце «Стары Новы Год». І ў Беларусі таксама часта святкуюць гэта свята, бо гэта якраз новы год 1 студзеня паводле царкоўнага календара. Гэта дзень Святога Васіля Вялікага, які прыпадае на ноч з 13 на 14 студзеня, хаця з’яўляецца 1 студзеня. Каляндарнае пытанне даволі балючае для праваслаўнай царквы. Яно абмяркоўвалася на пачатку мінулага стагоддзя, калі многія краіны пераходзілі на Грыгарыянскі каляндар у свецкім жыцці. У 1918 годзе перайшла былая Расейскай Імперыя, і з’яілася розніца паміж царкоўным і свецкім календарамі. Гэта стварыла шмат праблемаў. Праваслаўныя шмат абмяркоўвалі гэта. Пытанне было не ў тым, што ў каталікоў ці пратэстантаў неяк па-іншаму. Пытанне было ў тым, што наш царкоўны каляндар разсінхранізаваны са свецкім календаром.

Цалкам матэрыял слухайце ніжэй:

Беларускае Радыё Рацыя