BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тэтралогія “Silva Rerum” Крысціны Сабаляўскайце цалкам выйшла па-беларуску

Выдавецтва Vesna Books выпусціла з друку заключныя дзве часткі гістарычнай тэтралогіі “Silva Rerum” Крысціны Сабаляўскайце. Пераклад з літоўскай мовы, як і першых дзвюх кніг, здзейсніў Сяргей Шупа.

Гэты раман у чатырох кнігах перакладчык называе самым паспяховым літоўскім літаратурным праектам 21-га стагоддзя:

– Гэта чатырохтомнік тэтралогіі “Silva Rerum”. Гэта гістарычны раман, вялікая віленская сага пра адзін шляхецкі род ад канца 17-га да канца 18-га стагоддзя, аж да смерці Вялікага Княства Літоўскага. Вельмі таленавіта напісаны твор. Аўтарка – Крысціна Сабаляўскайце. Яна вывучала гісторыю матэрыяльнай культуры, яна сядзела ў архівах дзесяцігоддзі, чытала ўсе гэтыя дакументы. І пасля сказала: я так насычаная гэтым матэрыялам, што хачу падзяліцца з іншымі людзьмі. І пачала пісаць раманы.

У чацвёртай заключнай частцы падзеі адбываюцца ў канцы 18-га стагоддзя — гэта час палітычных, эканамічных і культурных узрушэнняў, пераломны момант эпох, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывае палітычны заняпад і адначасова гэта эпоха прарываў прагрэсіўных ідэй.

Беларускае Радыё Рацыя