BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Тг-канал “Дома Творцаў” прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй

Telegram-канал “Дома Творцаў” прызнаны экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй.

“Я даведаўся пра гэта выпадкова праз сацсетку праваабарончага цэнтру “Вясна”, – распавядае кіраўнік “Дома Творцаў” Сяржук Доўгушаў.

– Я падпісаны на «Вясну», і заўсёды з раніцы чытаю не вельмі добрыя навіны – каго затрымалі, каму што прышылі, і г.д. Гляджу выпадкова – «новы спіс прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі» і там гляджу – наш тг-канал. Дзіўна ў тым плане, што чаму так позна, трэба было раней. Мне здаецца яшчэ трошкі, і пачнуць прызнаваць тых, хто жыве ў Польшчы ці з’ехаў туды. Гэта ж таксама экстрэмісты, бо жывуць там.

“Нашая праца ніяк не зменіцца. Мы будзем працягваць ладзіць творчыя рэзідэнцыі, майстар-класы і сустрэчы”, – дадаў Сяржук Доўгушаў. Пры гэтым дзеяч нагадаў, што заставацца падпісантам канала “Дома Творцаў” для беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне, небяспечна.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя