У суботу, 5 кастрычніка, Bourbon Man зноў прывозіць свой брудны блюз і ў Беласток.
Дата: 5 кастрычніка. Час: 20.00 (час мясцовы).
Месца: паб «Beer4u», ul. Legionova 16, Беласток.
The Bourbon Man, загадкавы і змрочны хлапак з Менска, грае трэш-блюз на трохструннай гітары і перкусіі.
Вы пачуеце гісторыі пра алкаголь, жанчын і тыповыя блюзавыя тэмы.
Магутная сумесь паліва і старога амерыканскага напою з невядома яшчэ чым чакае вас!
Квіткі коштам 30 злотых — па спасылцы.