BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Isolde – новы кліп ад Анастасіі Рыдлеўскай

The dark side of Kupalle — тандэм рэжысёркі Madsangria і спявачкі Anastasia Rydlevskaya вяртаецца з новым кліпам на песню Isolde (ПРЭМ’ЕРА 2 ЛІПЕНЯ).

YouTube player

Летась мультыдысцыплінарная артыстка Анастасія Рыдлеўская выпусціла песню Dance On My Own, якая стала сапраўдным гімнам незалежнасці і павагі да сябе — і набрала найбольшую колькасць праслухоўванняў у яе каталогу больш за 650 тыс праслухоўванняў. Музычнае відэа на песню зняла рэжысёрка з Беларусі Дар’я Madsangria, вядомая па працах з Kubi producent (19 млн праглядаў), White 2115 (5 млн праглядаў), Kinny Zimmer (700+ тыс. праглядаў), а таксама па супрацы з лэйблам Sony Music.

Праз год беларускі дуэт вяртаецца з новым творам — кліпам на песню Isolde з сёлетняга альбома Snake Charmer. У відэа ведзьмы ладзяць свой крыважэрны шабаш — але ці ўсё такое, якім здаецца?

«Для мяне кліп Isolde — гэта пра моцную жаночую энергетыку, — кажа рэжысёрка Madsangria. — Гэта гісторыя пра дзяўчыну, у якой спалох пераўтвараецца ў сілу і храбрасць. Але сама гісторыя ў кліпе для мяне — другасная. На першым месцы — адчуванні, якія застануцца ў гледача пасля прагляду. Мне важна, каб гэту працу адчулі.

У гэтым кліпе шмат таго, што я даўно хацела рэалізаваць, але мне заўсёды казалі: “Даша, нельга, бо 18+ моцна зніжае ахопы”. У першым кліпе Насці Dance on My Own я толькі прыадчыніла дзверы сваіх жаданняў. А тут — вырашыла расчыніць іх напоўніцу! Я зняла так, як хацела».

«Я непамерна радая, што кожны кліп, які мне пашчасціла стварыць з таленавітымі людзьмі, — працягвае Анастасія, — не паўтарае песню, а стварае ўласнае аўтарскае бачанне, якое ўсё ж злучаецца з маёй творчасцю чырвонымі ніткамі — вайбам і пачуццямі. Так пашыраецца мой універсум і нараджаецца трэцяя прастора паміж творчымі светамі».

Слухайце Isolde на ўсіх пляцоўках — https://bnd.lc/arisld

Слухайце альбом Snake Charmer https://band.link/arsnch

Паводле прэс-рэлізу