23 траўня, у пятніцу, у Беластоку ў Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16) грае канцэрт Tochka K. Пачатак 19.30.

Tochka K (.K / Жэня Кучмейна) — інтымны one-man-band з Гародні. Голас, гітара і гісторыі, якія кранаюць.
Гэта не фармат, гэта стан — калі слухаеш і раптам становіцца ціха ўнутры.
Tochka K прыедзе падзяліцца тым, што не трапляе ў плэйлісты, але жыве ў табе.
Кампанію складзе MUV, эмацыйны электра-поп, тэксты ў рытме гарадскіх падзей і напружаных думак.
Квіткі коштам 40 злотых бярыце па спасылцы.
Арганізатары






