BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Tochka K – у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча

У нядзелю, 25 траўня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча  (Vilniaus, 20) грае канцэрт Tochka K. Пачатак 18.00.

Жэня Кучмейна, ён жа Tochka K — музыка з вострым адчуваннем унутранага свету і здольнасцю ператвараць уразлівасць у сілу.

Яго альбом 1ok — гэта не проста рэліз, а дзённік школьніка: поўны ўспамінаў, адзіноты і далікатнай іроніі.

Ён спявае пра тое, што знаёма кожнаму, але робіць гэта так, быццам гаворыць асабіста з табой.

Tochka K
 — гэта не жанр і не фармат. Гэта стан. Як быццам сядзіш на апошняй парце, глядзіш у акно — і ўпершыню чуеш самога сябе.

Уваход — данаты.

Арганізатары