BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Томаш Стабінскі: Выстава пра змены клімату робіцца больш актуальнай

У Падляшскай бібліятэцы ў межах міжнароднага фестываля INTERPHOTO 2024 адкрылася мультымедыйная фотавыстава «Візуалізацыя кліматычнага крызісу».

Адзінаццаць аўтараў з краін Вышаградскай групы працавалі над фотагісторыямі пра тое, як паступова парушаецца крохкі баланс прыроды навокал. Кажа куратар выставы, фатограф Томаш Стабінскі:

Парадаксальна, але разнастайнасць тэмаў паказвае, што ўсюды адно і тое ж. Падобныя праблемы ўзнікаюць у нас у Польшчы, такія ж праблемы ёсць у Чэхіі, Славакіі і ў Венгрыі. І, мабыць, самае важнае ў гэтым тое, што ўсё больш людзей у сваім жыцці заўважаюць гэтыя змены. Яны робяцца ўсё больш відавочнымі і значнымі для звычайнага чалавека. Выставе ўжо два гады, і яна нават больш актуальная цяпер, чым была два гады таму.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Выстава «Візуалізацыя кліматычнага крызісу» працуе ў Падляшскай бібліятэцы да 29-га верасня. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя