
У панядзелак, 6 студзеня, вуліцамі Беластока традыцыйна пройдзе Шэсце Трох Каралёў. Цяпер вядзецца набор валанцёраў у парадную працэсію. Сёлета шэсце праходзіць пад лозунгам “Паклон, цары!” Неад’емным элементам кожнай працэсіі з’яўляецца сумеснае спяванне калядак сотнямі жыхароў, якія ідуць услед за Трыма Каралямі, апранутымі ў маляўнічыя касцюмы, ды іх рыцарамі, ваярамі і прыдворнымі дамамі.
Шэсце пачнецца аб 11-ай святой імшой у беластоцкай архікафедры. А 12-ай шэсце разам з беластачанамі рушыць ад пляца Яна Паўла ІІ. Сцэнар шэсця абапіраецца на Евангелле і распавядае пра тое, як тры цары ці вешчуны з Усходу прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Ісусу, Сыну Божаму.
Беларускае Радыё Рацыя






