BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Традыцыйны беларускі абрад “Багач” паказалі ў Вільні

Традыцыйны беларускі абрад “Багач” паказаў сямейны гурт “Світанак” у Вільні. Ён ладзіўся 15 верасня на пляцоўцы ля Цэнтра беларускай культуры і супольнасці. Гэта была заключная імпрэза Тыдня беларускай культуры ў Вільні.

Як кажа кіраўніца гурта «Світанак» Марына Струнеўская, абрад «Багач» – гэта адзін з чатырох важных абыходаў двароў, а сам багач – гэта зерне, якое жалі жнейкі і аддавалі самаму багатаму гаспадару.

– Абрад захаваўся. Вось нашы архаічныя абрады, нягледзячы на тое, што прыйшло хрысціянства, нас стараліся пераканаць быць хрысціянамі, мы ўсё адно моўчкі, ціхенька ў хаце, перадаючы з пакалення ў пакаленне гэтыя традыцыі, захавалі абрад “Багач” і абрад “Хадзіў раёк”. Раёк – гэта такі беларускі Бог з вялікай барадой, вакол якога раіліся пчолы. І быў такі абрад “Хадзіў раёк”, усе разам хадзілі ад хаты да хаты і глядзелі, што ў каго. Вось у вас, напрыклад,  шмат бульбы ўрадзіла, а ў мяне – шмат гуркоў. Нам трэба памяняцца, каб і вам хорашанька зіму перазімаваць, і мне добра.

Пасля гурт «Світанак» паказаў і вясельны абрад, які ладзілі раней беларусы, са спевамі з розных мясцовасцяў Беларусі. Затым было арганізаванае супольнае застолле з беларускімі стравамі, песнямі і танцамі.

Імпрэзу падтрымаў Дэпартамент Нацыянальных меншасцяў Літвы.

YouTube player

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя