Традыцыйныя беларускія танцы ў Беластоку пад жывую дуду пройдуць у хабе Новая зямля, што на вуліцы кардынала Вышыньскага, 6А. У праграме полькі, вальсы, факстроты, фігурныя танцы ў коле ды іншыя.

Арганізатары абяцаюць навучыць усім рухам і раяць прыхапіць наведнікам зручны абутак і ваду. Танцы прызначаныя на нядзелю, 13 кастрычніка, ад 17:30. Уваход вольны, ахвяраваньні вітаюцца.






