BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трагічна загінуў былы лідар-гітарыст славутага полацкага рок-гурта «Мясцовы час»

Толькі гэтымі днямі стала вядома, што трагічна загінуў у Полацку былы лідар-гітарыст славутага полацкага гурта «Мясцовы час» Валеры Драко.

Гурт “Мясцовы час”. Валеры Драко першы злева.

Паводле полацкіх музыкаў, Валеры заснуў з непатушанай цыгарэтай і загінуў у пажары. Адбылося гэта два месяцы таму.

Валеры Драко з’яўляўся лідар-гітарыстам гурта ад заснавання. Удзельнічаў у запісе ўсіх альбомаў калектыву, аўтар музыкі большасці песень.

Пасля таго, як у 2000 годзе гурт распаўся, Валеры працаваў гукааператам у полацкім гарадскім Палацы культуры.

Гэта ўжо другі былы ўдзельнік «Мясцовага часу», які пайшоў з жыцця. У 2012 годзе не стала бубнача і аўтара шэрагу тэкстаў песень гурта Аляксандра Свідрыцкага.

Былы лідар і вакаліст калектыву Алесь Кузьмін з 2001 году жыве ў Нямеччыне.

Беларускае Радыё Рацыя