BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Трэці фестывальны дзень «Гайнаўка 2024»  у Беластоку: Музыка ВКЛ

43-і Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі «Гайнаўка 2024» працягваецца ў  Беластоку. На другі дзень фестывалю выступілі малдаўскі хор «Глорыя» і ўкраінскі хор духавенства з Дубна, чальцы якога пабывалі і на фронце ў якасці святароў.  

Кажа дырыжор хора Сергій Гаўрыленка:

– Хрыстоc уваскрос! Усе з пазітыўным настроем, усе чакаюць гэтай сустрэчы з публікай Беластока. Вельмі добрая публіка, вельмі цёпла прымаюць. Госці і арганізатары фестывалю вельмі гасцінныя, мы з задавальненнем прыязджаем сюды ўжо трэці раз.

На канцэрт духоўнай музыкі ВКЛ трэцяга фестывальнага дня запрашае дырэктар мерапрыемства Мікалай Бушко:

– Грэхам было, каб мы не даведаліся, як гучала літургія, як прымалі ўдзел нашы прапрадзеды. Таму папрасіў я беластачаніна Міхала Башэвіча, які ад дзяцінства знаёмы як спявак, а цяпер як дырыжор, выдатны музыкант, каб падрыхтаваў і заспяваў у мужчынскім саставе літургію. Бо гэта не толькі канцэрт, гэта флексія.

У трэці дзень фестывалю таксама выступіць камеральны хор з Гданьска „Schola Cantorum Gedanensis”. Пачатак канцэртаў 31-га траўня, а 17-00, у залі Падляшскай Оперы і Філармоніі пры вуліцы Падлеснай.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя