Да працы чалавека над сваім унутраным эга запрашае рэжысёр Тутэйшага Тэатра Андрэй Саўчанка ў сваёй пастаноўцы «Ледзі Макбэт».

Пастаноўка адбылася ў Witrynie Domu Wschodniego. «Ледзі Макбэт» – гэта тры дыялогі: Шэкспіраўскіх персанажаў, экспертаў – псіхолага і рэжысёра і людзей – Вікі і Андрэя, гаворыць Андрэй Саўчанка:
– Гэта нараджалася з такога лабараторнага працэсу, і мяне захапіў сам вобраз Макбэт і гэты матэрыял. Ія шукаў чалавека, які можа ўключыцца ў яго. Не дбаючы пра пастаноўку, а менавіта лабараторны пошук, мне хацелася ажыццявіць даследаванне. І я мяркую, што і Шэкспір, і Ледзі Макбэт нас навучылі таму-сяму. Верце ў сябе, і дазваляйце блізкімі з блізкімі людзьмі.
У канцы пастаноўкі з залы было зададзена шмат пытанняў. Адметна тое, што работу Андрэя Саўчанкі прыйшла глядзець амаль адна моладзь.






Беларускае Радыё Рацыя