Запіс і выпуск новых музычных рэлізаў і кліпаў, удзел у калядных і навагодніх канцэртах, вяртанне Kriwi да сумесных музычных праектаў з гуртом Harotnica. Усё гэта характарызуе творчае жыццё спявачкі, вакалісткі Акварэліі Новік у эміграцыі.
Падрабязней распавяла сама творца:
– Галоўнае вось зараз, што было, гэта наша другое аб’яднанне з гуртом Harotnica mix, дзе ў нас трыа. Нам напісалі, патэлефанавалі, запрасілі на фестываль Прадмова — выступіць. А мы ўжо чатыры гады, як не іграем разам, і нам усім напісаў, патэлефанаваў, і мы вырашылі папрактыкавацца, усгадаць і зрабіць выступ.
Як адзначыла Акварэлія Новік, Kriwi на дадзены момант працягвае працу над электронным альбомам. У яго ўвойдуць новыя танцавальныя песні.
Беларускае Радыё Рацыя