У панядзелак, 12 траўня, у прасторы «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32) адбудзецца творчая сустрэча са Змітром Бартосікам і Юстынай Карпіловіч. Пачатак 19.00.

Прыходзьце, каб: смяяцца скрозь слёзы — з неверагодных, анекдатычных гісторый, якімі падзеліцца пісьменнік і бард Зміцер Бартосік;
плакаць скрозь смех — слухаючы баладныя споведзі Юстыны Карпіловіч, маладой пясняркі, якая праз музыку асэнсоўвае, што з намі адбываецца апошнія гады.
Уваход вольны. Данаты заўсёды вітаюцца.
Арганізатары