У суботу, 21 чэрвеня, у Гданьску па адрасе Le Delice (Wały Jagiellońskie 34 (2-і паверх)) адбудзецца сустрэча «Вершы. Віно. Вінілы» з паэткай Настай Кудасавай. Пачатак 18.00.

Гэтым разам будзе джаз-фанк і соўл з інтэнсіўнай прысутнасцю духавых інструментаў. Найфайнейшая складанка ад мэтраў, толькі найлепшае. Дудзення мала не будзе, але гэта будзе цудоўнае дудзенне.
Віно — навінкі з рэгіёна Свартлэнд ці Чорная Зямля Паўднёвай Афрыкі. Вас чакае аповед пра тое, як лаза выжывае ў гэтай спякотнай частцы краіны і якія гатункі віна атрымліваюцца ва ўмовах недахопу вады.
Паэтка Наста Кудасава падрыхтавала таямнічае паэтычнае падарожжа, дзе рэальнасць сплывае, як дым ад свечкі. Спевы сноў, містычныя водгукі і закадкавыя словы чакаюць нас.
Мовы імпрэзы — ад эсперанта да суахілі.
Уваход — 100 злотых (у кошт уваходзяць тры кілішкі і трохі падмацавацца). Запісавайцеся праз дырэкт інстаграма.
Арганізатары