BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Творчая сустрэча з Ганнай Янкутай у Варшаве

У суботу, 31 жніўня, у кнігарні «Кнігаўка» — творчая сустрэча з пісьменніцай і перакладчыцай Ганнай Янкутай і з яе персанажам катом Шпротам.

Дата: 31 жніўня. Час: 17.00 (час мясцовы). Месца: «Кнігаўка», ul. Kłopotowskiego, 4, Варшава.

Сёлета ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшла трэцяя кніга прыгод гэтага менскага ката — «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік». 

На сустрэчы спадарыня Ганна раскажа пра тое, як нарадзіўся кот Шпрот і як яна прыдумвала пра яго гісторыі. 

Таксама пакажа «пасхалачкі», схаваныя ў ілюстрацыях яе кніг, створаных Ліліяй Давыдоўскай.

 Дзетак чакаюць цікавыя гульні ды чытанкі з кнігі. 

Уваход вольны.

Арганізатары