Запрашаем на цыкл сустрэч з пісьменніцай, журналісткай і рэпарцёркай Ганнай Кандрацюк і прэзентацыю яе кнігі „Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці”.
19 лістапада – Бельск-Падляшскі, Бельскі Дом Культуры
18:00
20 лістапада – Гайнаўка, Цэнтр прамоцыі рэгіёна „Чарлёнка”
17:00
21 лістапада – Гарадок, Гмінны Цэнтр Культуры
17:00
У нядзелю, 23 лістапада, у Беластоку ў хабе „Новая Зямля” (Świętego Rocha 5/lok.32) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменніцай Ганнай Кандрацюк і прэзентацыя яе кнігі „Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці”. Пачатак 16.00.

У кнізе – cем гісторый пра людзей, якія пакінулі яскравы след у беларускай і польскай культуры: Кастусь Каліноўскі, Ежы Папялушка, св. Марыя (Петручук), Алесь Пушкін, Юрка Гіль, Надзея Артымовіч, Юрый Гумянюк.
Уваход вольны.
Арганізатары






