BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Творчая сустрэча з Максімам Знакам у Кракаве

У панядзелак, 2 сакавіка, у кракаўскай Прасторы (ul. Mikołajska 4/6) адбудзецца творчая сустрэча з юрыстам, літаратарам, былым палітвязнем Максімам Знакам. Пачатак 20:00.

У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, у верасні таго ж года быў затрыманы і асуджаны на 10 гадоў зняволення.

З 9 лютага 2023 года знаходзіўся ў статусе інкамунікада, цалкам пазбаўлены сувязі з адвакатамі і членамі сям’і.

13 снежня 2025 года, разам з вялікай групай палітзняволеных прымусова вывезены з Беларусі ва Украіну. Жыве ў Польшчы.

Яго кніга апавяданняў «Зэкамерон», напісаная ў першы год зняволення, выдадзеная на беларускай, расейскай, ангельскай, нямецкай, шведскай і дацкай мовах.

Падчас сустрэчы спадар Максім раскажа пра сваю кнігу, падзеліцца ўспамінамі пра час яе напісання і адкажа на пытанні. Прагучаць старыя і новыя песні.

Сустрэча ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus.

Арганізатары