Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае на творчую сустрэчу з адным з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Арловым. Наведнікаў чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кніг, музычны выступ Рамана Арлова разам са спявачкай Вікторыяй, а таксама аўтограф-сесія аўтара.

Дата: 23 лютага. Час: 18:00 (час мясцовы). Месца: ЦБС, Oleandrów 6/2, Варшава.
Уваход вольны! Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.
Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: «Імёны Свабоды», «Айчына. Частка 2. Ад Агінскага да Багушэвіча», «Незалежнасць — гэта» і яшчэ мноства іншых выдатных твораў пісьменніка.
Арганізатары